Версия для слабовидящих
Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Шаноўныя жыхары Берасцейшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Перспектывы развіцця любой краіны, аўтарытэт на міжнароднай арэне пачынаюцца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў.

Сімвалы сучаснай Беларусі – гэта сапраўднае адлюстраванне сутнасці беларускага народа, яго міралюбія і працавітасці, мужнасці і ахвярнасці ў барацьбе за сваю незалежнасць. Яны дазваляюць нам адчуваць, што мы паўнапраўныя гаспадары сваёй Айчыны.

Дзякуючы мірным перагаворным пляцоўкам, спартыўным  і творчым перамогам,  навуковым экспедыцыям беларускі сцяг стаў вядомы ва ўсім свеце, быў узняты на Эльбрусе, пабываў ў космасе.

Паважаныя землякі!

У гэты святочны дзень мы ўсведамляем сябе часткай нашай краіны, ганарымся яе лепшымі дасягненнямі. Каб наша Беларусь, а разам з ёй і Брэстчына, стала мацней і больш багатай, мы павінны сумленна працаваць і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны. А патрыятызм і вернасць Радзіме пачынаюцца з пашаны і любові да Дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў у працы на карысць сваёй Бацькаўшчыны.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт  
Брэсцкі абласны
 Савет дэпутатаў

Герб Брестской области