Печать

Віншаванне з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін

Размещено: .

Паважаныя берасцейцы!

Шчыра віншуем вас з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка.

На тэрыторыі Брэстчыны вядома больш за 2,5 тысячы унікальных гісторыка-культурных помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. На  жаль , ваенныя ліхалецці і час забыцця ўнеслі сваю негатыўную лепту ў захаванне гэтай спадчыны, яе збяднення.

Таму сёння вельмі важна зберагчы ўнікальныя дасягненні нашых продкаў,  каб перадаць іх нашчадкам.

У вобласці вядзецца мэтанакіраваная работа па аднаўленню, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сведчаннем таму з’яўляецца працягненне рэстаўрацыйных работ на аб’ектах Брэсцкай крэпасці, Косаўскім і Ружанскім палацах, сядзібе Н.Орды ва ўрочышчы Чырвоны двор Іванаўскага раёна. Усяго ў прошлым годзе былі праведзены работы на 99 гістарычных аб’ектах і воінскіх пахаваннях.

Адкрыты шэраг новых экпазіцый у музейных установах вобласці. Дарэчы, музейны фонд вобласці складае 411 тыс. прадметаў. Папаўнецца калекцыя каштоўных, рэдкіх гістарычных выданняў у краязнаўчых аддзелах бібліятэк вобласці.

У прошлым годзе колькасць помнікаў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, павялічылася на 20 аб’ектаў, у тым ліку вялікая работа была праведзена па захаванню нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

Значным вынікам нашай працы ў Год культуры стала выданне ілюстраванай кнігі «Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны», дзе размешчана інфармацыя аб найбольш важных і знакавых гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Гісторыка-культурная спадчына з’яўляецца нашым нацыянальным здабыткам, а яе захаванне – гэта абавязак кожнага з нас  і агульная справа ўсяго грамадства!

Галоўнае ўпраўленне
ідэалагічнай работы, культуры і
па справах моладзі аблвыканкама

Последние новости

Герб Брестской области