Печать

Аб’яўлены пераможцы XXV рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры»

Размещено: .

Згодна загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2017 г. № 128 (на падставе пратакола пасяджэння журы ад 15.05.2017 г.) пераможцамі XXV рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» аб’яўлены:

у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»:

-          Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» — дыплом першай ступені;

-          Камянюкская сельская бібліятэка-філіял № 20 ДУК «Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма» — дыплом другой ступені;

у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»:

-          Агарэвіцкая сельская бібліятэка ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» — дыплом першай ступені;

-          Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» — дыплом другой ступені;

у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»:

-          Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» — дыплом трэцяй ступені;

-          Махроўская сельская бібліятэка ДУК «Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава» — дыплом трэцяй ступені;

у намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання»:

-          Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц ДУК «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» — дыплом трэцяй ступені.

Сардэчна віншуем прызёраў з перамогай! 

Последние новости

Герб Брестской области