Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём работнікаў культуры

Размещено: .

Паважаныя работнікі культуры і дзеячы мастацтва Брэстчыны!

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Сваёй дзейнасцю і творчасцю вы выконваеце важную місію - захоўваеце і прымнажаеце культурную спадчыну нашай беларускай зямлі, яе традыцыі, выхоўваеце ў жыхароў вобласці інтарэс да мастацтва, развіваеце таленты падрастаючага пакалення.

Мы шануем кожнага, хто не шкадуючы сіл, па закліку сэрца аддае людзям часцінку сваёй душы праз музыку, песню, танец, кнігу, сцэнічнае і выяўленчае мастацтва.

Прыемна, што ў нас на Берасцейшчыне з кожным годам узрастае колькасць калектываў з пачэснымі званнямі, папаўняецца скарбонка высокіх творчых дасягненняў, павялічваюцца бібліятэчныя і музейныя фонды, пашыраецца абласны фестывальны каляндар.

Упэўнены, што дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказнасці ў вобласці і  далей будзе ўдасканальвацца праца, накіраваная на павышэнне якасці і даступнасці паслуг, якія вы аказваеце людзям, а таксама на паляпшэнне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры, укараненне інфармацыйных тэхналогій і інавацый.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую працу, майстэрства і стараннасць, захаванне і прымнажэнне нацыянальных культурных традыцый, фарміраванне станоўчага іміджу Брэстчыны і роднага краю.

Ад усяго сэрца зычым вам моцнага здароўя, далейшага прафесійнага росту, міру, дабра і аптымізму. Няхай агеньчык натхнення і творчага пошуку ніколі не згасае ў вашай высакароднай працы дзеля людзей!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт 
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области