Версия для слабовидящих
Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Размещено: .

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Шаноўныя ветэраны!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Галоўнае дзяржаўнае свята аб’яднала лёсы розных пакаленняў, нагадваючы пра доўгі і нялёгкі шлях станаўлення нашай краіны.

Суровым выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная вайна, у бітвах якой загінуў кожны трэці беларус. Таму ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі выключнаму гераізму людзей, якія выратавалі свет ад фашысцкай навалы. Мужнасць, патрыятызм і самаахвярная любоў да Радзімы салдат Перамогі стварылі духоўны падмурак, на якім пабудавана міралюбівае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў.

За дзесяцігоддзі міру і стабільнасці, дзякуючы агульнай руплівай працы людзей, раненая беларуская зямля пераўтварылася ў квітнеючыя сады і палеткі, у сучасныя аграгарадкі і прамысловыя цэнтры. І наперадзе ў нас – грандыёзныя планы дзеля далейшага росквіту роднага краю.

Жыхары вобласці, якая першай пазнала ваенныя нягоды, беражліва захоўваюць памяць пра народны подзвіг і перадаюць яе нашчадкам, каб больш ніколі варожыя боты не тапталі Бацькаўшчыну. У трэці завяршальны Год малой радзімы берасцейцы працягваюць мацаваць дабрабыт рэгіёну добрымі справамі і пачынаннямі. За апошнія гады Брэстчына стала адным з самых вабных куточкаў краіны.

Дарагія землякі!

У гэты святочны дзень зычым вам здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых працоўных здабыткаў. Няхай вам шчасціць у жыцці!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области