Версия для слабовидящих
Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём работнікаў культуры

Размещено: .

Паважаныя работнікі культуры і дзеячы мастацтва Берасцейшчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ўносіць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё роднага краю і папулярызацыю яго найбагацейшай культурнай спадчыны, хто неабыякавы да мінулага і рупіцца пра будучыню сваёй Радзімы.

Вы працуеце ў святы і будні, нясеце людзям святло мастацтва, абуджаеце ў іх сэрцах самыя светлыя пачуцці. Дзякуй вам за талент, майстэрства і творчасць, якімі дзеліцеся з намі!

Упэўнены, што ваш вопыт, энтузіязм, адданасць справе будуць і надалей садзейнічаць прымнажэнню культурных традыцый Брэстчыны.

Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам галіны, якія натхнёна рупіліся пра станаўленне і развіццё культурнага асяродку. Многія з іх, нягледзячы на шаноўны ўзрост, па-ранейшаму аддаюць людзям часцінку сваёй душы праз музыку, песню, танец, кнігу, сцэнічнае і выяўленчае мастацтва.

Дарагія сябры!

Заўжды служыце ідэалам дабра, прыгажосці і высокай культуры. Шчыра зычым усім вам здароўя, прафесійных поспехаў, святочнага настрою, а вашым родным – шчасця і дабрабыту.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области