Версия для слабовидящих
Печать

Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Размещено: .

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Герб і сцяг – важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Яны аб’ядноўваюць гераічнае мінулае беларускага народа,  яго сучасныя дасягненні і светлыя памкненні да шчаслівай будучыні.

Сёлета сімвалам нашай дзяржавы спаўняецца 23 гады. За гэты час руплівы беларускі народ пабудаваў моцную, суверэнную, незалежную і квітнеючую краіну, якой можна ганарыцца. Наперадзе ў нас – яшчэ больш амбіцыёзныя задачы па паляпшэнні якасці жыцця людзей.

Шаноўныя землякі!

Менавіта вашымі намаганнямі ствараецца дабрабыт малой Радзімы, а праз яе – усёй дзяржавы. Упэўнены, што наш рэгіён і надалей, дзякуючы стараннасці працаўнікоў, захавае дынаміку паступальнага руху наперад.

Няхай гэтае свята стане для кожнага жыхара вобласці цудоўнай нагодай ганарыцца сваёй сінявокай Беларуссю! Давайце  заўжды шанаваць свае найвялікшыя дзяржаўныя каштоўнасці – герб і сцяг, якія асвячаюць знакавыя падзеі нашага жыцця і напаўняюць сэрцы ўзнёслымі пачуццямі любові да Радзімы.

У гэты светлы вясновы дзень зычым усім здароўя, дабра і плёну ў працы дзеля працвітання роднага краю.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт 
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Последние новости

Герб Брестской области