Культурная спадчына Рэспублікі Беларусь складае аснову духоўнага і гістарычнага патэнцыялу нашай краіны. Яе эфектыўнае выкарыстанне забяспечвае не толькі паўнацэннае развіццё і фарміраванне новых пакаленняў, але і дае магчымасць адчуць адзінства культурнай прасторы, выявіць самабытнасць народа.
У апошнія дзесяцігоддзі ўзрасло разуменне значэння гісторыка-культурнай спадчыны. З боку дзяржавы зроблена нямала эфектыўных крокаў для яе захавання і прызнання значнасці праблем аховы.
Цяпер у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 778 гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, 738 з іх матэрыяльныя нерухомыя (345 помнікаў архітэктуры, 147 - археалогіі, 8 - мастацтва, 234 - гісторыі), 22 матэрыяльныя рухомыя і 20 - нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
З 4 аб'ектаў, унесеных у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, два размешчаны на тэрыторыі вобласці - Белавежская Пушча і Дуга Струвэ.
4 помнікі вобласці належаць да «0» катэгорыі каштоўнасці: пункты Дугі Струвэ, комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці, Камянецкая вежа, касцёл в. Чарнаўчыцы.
13 аб'ектаў належаць да «1» катэгорыі, 138 - да «2» катэгорыі каштоўнасці і з'яўляюцца помнікамі нацыянальнага значэння, 605 помнікаў належаць да «3» катэгорыі каштоўнасці і з'яўляюцца помнікамі мясцовага значэння.
На тэрыторыі вобласці ёсць шэраг комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Буйнейшыя - гэта гістарычныя цэнтры гарадоў Брэст, Пінск, Кобрын, а таксама забудовы вуліц. У склад гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей уваходзяць каля 500 бескатэгарыйных аб'ектаў.
У сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны органы выканаўчай улады кіруюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, у якім зафіксаваны асноўныя нормы дзейнасці сферы культуры ў краіне, у тым ліку і па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Для рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і вырашэння задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры накіравана Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі".
Функцыі кантролю за ходам выканання заканадаўства па гэтым напрамку ўскладзены на структурныя падраздзяленні гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства з уласнікамі падпісаны 1742 (99 працэнтаў) ахоўныя абавязацельствы.
У мэтах вызначэння рэжыму ўтрымання, а таксама дазволеных відаў работ і парадку іх правядзення распрацаваны і зацверджаны 66 праектаў зон аховы на 158 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (21,4 працэнта), у тым ліку ў 2021 годзе - 6 праектаў зон аховы.
Работа па выкананні заканадаўства прадаўжаецца.
Актыўны ўдзел у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны прымаюць органы пракуратуры. На ўзроўні Міністэрства культуры і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе было падпісана пагадненне аб сумесных дзеяннях па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Каардынуючая роля мясцовых выканаўчых органаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны рэалізуецца шляхам дзейнасці міжведамных каардынацыйных саветаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на пасяджэннях якіх разглядаюцца найбольш важныя пытанні выканання заканадаўства, правядзення рэстаўрацыйных і рамонтных работ.
Дзяржавай асаблівая ўвага ўдзяляецца правядзенню работ па захаванні і рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны нашай вобласці.
Так, у 2008 годзе за кошт сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў, пачаты рэстаўрацыйныя работы на Косаўскім палацава-паркавым ансамблі.
Завяршэнне рэстаўрацыйных работ у поўным аб'ёме прадугледжана ў 2022 г.
Не менш важным аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца "Палацавы комплекс Сапегаў" у г.п. Ружаны.
У перыяд з 2008 года па 2011 год на сродкі раённага бюджэту праведзены рэстаўрацыйныя работы на ўязной браме, усходнім і заходнім флігелях палацавага комплексу. 25 студзеня 2011 года адбылося адкрыццё музея "Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў".
Цяпер за кошт сродкаў рэспубліканскага і раённага бюджэтаў ажыццяўляюцца рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні ўсходняга корпуса палацавага комплексу. Плануецца выканаць работы па кансервацыі галоўнага корпуса і аркад.
У 2019 годзе пачаты першачарговыя рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы па захаванні капліцы ў аг. Закозель Драгічынскага раёна. Расчышчаны звод даху, праведзены дэмантаж каваных элементаў і фрагментаў лепкі. За кошт сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў 2020 годзе праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы фасада, франтоў і зводаў, мастацкага чыгуннага ліцця, пакрыццё даху і ўладкаванне параізаляцыі.
У 2021 годзе рэстаўрацыйныя работы прадаўжаюцца.
У рамках развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва Польшчы, Беларусі і Украіны стала магчымым правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ комплексу былой сядзібы Рэйтанаў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна. У ходзе работ, якія пачаліся ў 2019 годзе, праведзены дэмантаж канструкцый, пракладзены знадворныя сеткі электразабеспячэння, праведзена ўладкаванне водаправода, вентыляцыі, перагародак, выканана ўзмацненне, уцяпленне і гідраізаляцыя фундамента будынка, узмоцнена канструкцыя цокальнага паверха і ўстаноўлены вокны, адноўлены элементы даху.
Цяпер вядуцца работы па дапраектаванні сядзібы з улікам археалагічных пошукаў.
Разам з тым, у вобласці 25 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не выкарыстоўваюцца:
Шыфр ГКК |
Назва ГКК |
Адрас ГКК |
113Г000061 |
Комплекс былога палаца: палац, падпорная сцяна, лесвіца, фрагменты агароджы |
в. Паланечка Баранавіцкага раёна |
112Г000196 |
Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: |
аг. Закозель Драгічынскага раёна |
112Г000224 |
Руіны Святадухаўскага касцёла |
в. Язвіны Драгічынскага раёна |
113Г000270 |
Капліца |
аг. Моладава Іванаўскага раёна |
113Г000716 |
Будынак былого паравога млына |
аг. Навіцкавічы Камянецкага раёна |
112Г000345 |
Рэшткі былой сядзібы: палац, парк, гаспадарчыя пабудовы |
в. Грымяча Камянецкага раёна |
113Г000398 |
Забудова вул. Савецкай |
г. Кобрын, вул. Савецкая, 13 |
112Г000396 |
Будынак былой сінагогі |
г. Кобрын, вул. Першамайская, 40 |
112Г000469 |
Георгіеўская царква са званіцай |
аг. Сінкевічы Лунінецкага раёна |
113Г000468 |
Будынак былой лазні |
аг. Палескі Лунінецкага раёна |
112Г000473 |
Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў |
в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна |
112Г000480 |
Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку |
аг. Нача Ляхавіцкага раёна |
112Г000482 |
Палацава-паркавы ансамбль "Савейкі" |
в. Савейкі Ляхавіцкага раёна |
112Г000559 |
Капліца |
в. Дубае Пінскага раёна |
112Г000621 |
Былы манастыр місіянераў: |
аг. Лыскава Пружанскага раёна |
113Г000614 |
Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу |
в. Каштанаўка Пружанскага раёна |
113Г000645 |
Будынак былой сінагогі |
г.п. Ружаны Пружанскага раёна |
113Г000641 |
Капліца |
|