БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінпрацы: людзі з інваліднасцю знаходзяцца ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы

01.12.2023 11:12

У Беларусі людзі з інваліднасцю знаходзяцца ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вікторыя Грачыха ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

"У краіне больш за паўмільёна людзей з інваліднасцю, і яны заўсёды знаходзяцца ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы. Ім гарантаваны шэраг грашовых выплат, ільготы, пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, аказанне сацыяльных паслуг і іншыя меры сацыяльнай падтрымкі. Аднак гэта не ўсё, што гарантуе дзяржава. Таксама людзям з інваліднасцю дадзена магчымасць атрымання адукацыі, працаўладкавання, атрымання ўласнага даходу", - сказала Вікторыя Грачыха.

Яна нагадала, што ў хуткім часе органам па працы і сацыяльнай абароне споўніцца 105 гадоў. Паводле слоў начальніка ўпраўлення, вельмі многае сістэма ўзяла з савецкага перыяду, таму што "было правільна, дзяржава была сацыяльна арыентаваная". "Усё добрае мы ўзялі адтуль і дадалі новае, пазітыўнае, што ёсць сёння", - падкрэсліла яна.

А ў бягучым годзе сістэма сацыяльнай падтрымкі атрымала новы віток развіцця, адзначыла Вікторыя Грачыха. Яна растлумачыла, што маецца на ўвазе закон "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", які ўступіў у сілу з 6 студзеня 2023 года. Гэта комплексны дакумент, у які інтэграваны нормы законаў "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь" і "Аб прадухіленні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў", палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канвенцыі аб правах інвалідаў, ратыфікаванай у 2016 годзе.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі