БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У 2022 годзе ў свабодных эканамічных зонах паспяхова завершана 25 праектаў

20.03.2023 14:03
 20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2022 годзе ў свабодных эканамічных зонах паспяхова завершана 25 праектаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Найбольш значныя з іх - увод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу завода па выпуску ветэрынарных вырабаў у Віцебску, запуск лініі па вытворчасці МДФ у Смаргоні і халадзільнага комплексу ў Брэсце, завяршэнне будаўніцтва апошняй, трэцяй, чаргі ТАА "Завод сістэмы ахаладжэння" ў Мінскім раёне.

Паспяховай рэалізацыі новых праектаў садзейнічаюць інвестыцыі ў інжынерную і транспартную інфраструктуру СЭЗ: у мінулым годзе ўведзена ў эксплуатацыю 13 новых інфраструктурных аб'ектаў, у 2023-м там з'явіцца не менш за 10 такіх аб'ектаў, уключаючы 5 буйных электрападстанцый.

Наяўнасць гатовай інфраструктуры дасць магчымасць у бягучым годзе рэзідэнтам СЭЗ завяршыць будаўніцтва сучасных прадпрыемстваў і ў далейшым наладзіць выпуск новай экспартна арыентаванай прадукцыі. Так, у 2023-м плануецца пабудаваць каля 30 новых заводаў, цэхаў і вытворчых памяшканняў.

Напрыклад, у Свіслацкім раёне прадугледжана ўвесці ў эксплуатацыю дрэваапрацоўчы завод, у Гродне - адкрыць вытворчасць шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, у Мінскім раёне - пабудаваць завод унікальнага рэнтгенаўскага абсталявання, у Мінску - завяршыць будаўніцтва авіярамонтнага завода, у Гомелі - наладзіць вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі