БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У госці да Дзеда Мароза: сядзібы казачных персанажаў у Беларусі

18.12.2023 12:12
 

У навагоднія святы казачныя персанажы ў сядзібах сустракаюць гасцей у розных рэгіёнах Беларусі.

Галоўная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза - маёнтак у Белавежскай пушчы.

Маёнткі дзядулі Зюзі:

сядзіба палескага Дзеда Мароза - у Нацыянальным парку "Прыпяцкі";

сядзіба Зюзі Паазерскага - побач з горадам Паставы.

У старажытнаславянскай міфалогіі Зюзя - бог Зімы. Яго часта называюць прадзедам Дзеда Мароза. Зюзю ўяўлялі белабародым дзядком нізкага росту, у лютыя маразы ён хадзіў басанож у белым футры з жалезнай булавой.

Сядзібы Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі - у Налібоцкай пушчы (в. Залейкі Іўеўскага раёна).

Зімнік - родны брат Дзеда Мароза. Добры чараўнік вельмі падобны да знакамітага брата. Сцвярджае, што менавіта ён прыносіць снег і сцюжу.

Партызанскі Дзед Мароз - у комплексе партызанскай славы "Хаваншчына" (Івацэвіцкі раён).

Знешнасць у партызанскага Дзеда Мароза асаблівая: барада з пакулля, на галаве - шапка-вушанка, а на нагах - валёнкі, у кажусе і з партупеяй. У руцэ трымае посах, увянчаны чырвонай зоркай.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза - у ГКК "Лінія Сталіна".

Акрамя традыцыйнага ўбору таксама носіць парадны: да прывычнага футра дабаўлена армейская атрыбутыка - каракулевы каўнер і такая ж шапка з чырвонай зоркай.

Дзед Мароз сустракае гасцей у рэзідэнцыі ў парку імя Максіма Горкага (Мінск), Прыдзвінскай рэзідэнцыі (у Віцебскім раёне), на тэрыторыі Магілёўскага заасада, у казачнай рэзідэнцыі на плошчы Леніна ў Гомелі.

Крыніца: https://blr.belta.by/infographica/view/u-gostsi-da-dzeda-maroza-sjadziby-kazachnyh-persanazhau-u-belarusi-19996/

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі