Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адвакаты 23 лютага бясплатна пракансультуюць ваеннаслужачых

21.02.2023 16:02

Адвакаты Беларусі да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі правядуць 23 лютага акцыю па бясплатным кансультаванні ваеннаслужачых, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

Бясплатную юрыдычную дапамогу можна будзе атрымаць у галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права. Акцыя пройдзе ў першай палавіне дня ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Такія акцыі праходзяць у форме вусных кансультацый па пытаннях, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуючых азнаямлення з дакументамі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.