Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Калінінградская вобласць разгледзяць магчымасць адкрыцця авіярэйсаў з Брэста

09.06.2025 12:06
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Калінінградская вобласць разгледзяць магчымасць адкрыцця авіярэйсаў з Брэста. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Аляксей Бяспрозванных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік расійскага рэгіёна канстатаваў, што пасажырапаток паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю пастаянна расце - з кожным годам на 15-20 працэнтаў. Ён сам, калі ляцеў у Мінск, адзначыў поўную загрузку самалёта. Не выключана, што хутка геаграфія палётаў можа пашырыцца.

"Дамовіліся, што разгледзім магчымасць авіязносін Брэст - Калінінград. Таксама вельмі важны напрамак, бачым цікавасць да яго з абодвух бакоў", - сказаў Аляксей Бяспрозванных.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.