Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускія аграрыі ўбралі амаль 90 працэнтаў плошчаў азімага рапсу

04.08.2023 11:08
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі ўбралі амаль 90 працэнтаў плошчаў азімага рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 4 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 669,2 тыс. га, або 33,8 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 2,306 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,5 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 298,6 тыс. га (89,7 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 822,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 27,6 ц/га.

Лён выцераблены на 28,3 тыс. га, што складае 64,8 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на 346,5 тыс. га.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.