Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Брэсцкі спрынт" збярэ больш за 700 плыўцоў з Беларусі, Расіі і Казахстана

05.10.2023 12:10

5 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім палацы водных відаў спорту 5 і 6 кастрычніка пройдзе міжнародны турнір па плаванні "Брэсцкі спрынт". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

Спаборніцтвы традыцыйна з'яўляюцца першымі стартамі ў новым сезоне ў спартсменаў нацыянальнай каманды па плаванні. Акрамя беларускіх плыўцоў, у турніры таксама прымуць удзел спартсмены з Казахстана і Расіі. Усяго заяўлена 740 удзельнікаў.

Разам з членамі нацыянальнай зборнай на водных дарожках спартыўнага комплексу выступяць і больш юныя спартсмены. Яны будуць весці барацьбу ва ўзроставых групах ад 11 да 16 гадоў і старэйшых. Кожны спартсмен зможа ўдзельнічаць не больш як у чатырох індывідуальных праграмах.

"Брэсцкі спрынт" пройдзе на кароткай вадзе ў басейне 50 м. Напярэдадні адбылося апрабаванне вады камандамі. Сёння пасля размінкі, у 12.00, будзе дадзены старт спаборніцтвам. Адкрыюць турнір заплывы юнакоў і дзяўчат вольным стылем на дыстанцыі 100 м. У праграме таксама 50 м брасам і батэрфляем, 100 м комплексным плаваннем і на спіне. У другі спаборніцкі дзень пераможцаў вызначаць у чатырох відах праграмы - 50 м вольным стылем і на спіне і 100 м брасам і батэрфляем. Галоўны суддзя спаборніцтваў - суддзя нацыянальнай катэгорыі Аляксандр Міхееў.

А ўжо з 17 кастрычніка па 6 лістапада ў Брэсце запланаваны вучэбна-трэніровачны збор беларускіх плыўцоў напярэдадні адкрытага чэмпіянату рэспублікі на кароткай вадзе.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.