Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дагавор саюзнага страхавання ўводзіцца для аўтаўладальнікаў

19.03.2025 12:03
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагавор саюзнага страхавання ўводзіцца для аўтаўладальнікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў, каменціруючы ўказ кіраўніка дзяржавы ад 18 сакавіка 2025 года нумар 108 "Аб страхаванні".

Як растлумачылі ў ведамстве, у выкананне патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па выключэнні множнасці прававога рэгулявання, забеспячэнні прастаты ўспрымання заканадаўства замест трох указаў (нумар 530 ад 25 жніўня 2006 года, нумар 531 ад 25 жніўня 2006 года і нумар 302 ад 10 чэрвеня 2009 года) падрыхтаваны адзіны комплексны дакумент, які рэгулюе пытанні, звязаныя з абавязковым страхаваннем у Беларусі.

"Галоўным новаўвядзеннем з'яўляецца новы від дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў - дагавор саюзнага страхавання, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Гэта дасць магчымасць беларускім аўтаўладальнікам, якія заключылі такі дагавор, не набываць дадатковы дагавор міжнароднага страхавання пры выездзе ў РФ. З улікам дамоўленасцей з Расіяй яго заключэнне будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе", - расказалі ў Мінфіне.

У базавых велічынях устаноўлены ліміты адказнасці і памеры страхавых узносаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Пры гэтым памеры лімітаў адказнасці павялічаны, а дзеючыя памеры страхавых узносаў пералічаны ў базавыя велічыні зыходзячы з курса еўра і памеру базавай велічыні на 1 студзеня 2025 года.

Указам зацверджана Палажэнне аб абавязковым страхаванні, якое вызначае парадак і ўмовы, уключаючы памеры страхавых сум (лімітаў адказнасці), страхавых узносаў і страхавых тарыфаў. А таксама Палажэнне аб фондах папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў па відах абавязковага страхавання, якім вызначаюцца памер адлічэнняў у фонды і парадак пералічэння сродкаў фондаў у рэспубліканскі бюджэт, а таксама распарадчыкі сродкаў фондаў, парадак і напрамкі іх выкарыстання. Новыя віды абавязковага страхавання не ўводзяцца.

Указ, за выключэннем яго асобных палажэнняў, уступіць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.