Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ДАІ - бацькам: не пакідайце ключы ад аўто ў свабодным доступе і кантралюйце адпачынак дзяцей

27.03.2023 10:03
 27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З улікам вясенніх канікулаў у школьнікаў ДАІ заклікала бацькоў нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам правілы паводзін, у тым ліку ў дварах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганну Банадык.

Таксама рэкамендуецца не пакідаць ключы ад аўтамабіляў і мотатранспарту ў свабодным доступе і ў цэлым кантраляваць адпачынак падлеткаў.

Асобную ўвагу трэба ўдзяліць бяспечнай перавозцы дзяцей да месцаў адпачынку, падкрэслілі ў ДАІ. Дзіця да 12 гадоў трэба перавозіць з выкарыстаннем спецыяльнага ўтрымліваючага ўстройства, якое адпавядае яго вазе і росту. Дзяцей старэйшых трэба прышпільваць стандартным рэменем бяспекі.

У Дзяржаўтаінспекцыі заўважылі, што 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых. Вадзіцелям, убачыўшы дзяцей каля праезнай часткі, трэба знізіць скорасць і быць гатовымі ў любы момант спыніцца. У дварах неабходна ехаць з мінімальнай скорасцю.

Вясеннія канікулы ў школьнікаў праходзяць па 2 красавіка.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.