Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фіналісты Кубка Беларусі па гандболе вызначацца ў Брэсце

05.05.2023 14:05
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырашальны этап 27-га розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд сёння пачнецца ў Брэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паўфінальным матчы на паркеце брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" цяперашні ўладальнік Кубка мінскі СКА сустрэнецца з гандбалістамі "Гомеля", а затым гаспадар турніру "Мяшкоў Брэст" будзе сапернічаць са сталічным БДУФК-СКА. Заўтра пераможцы паўфінальных сустрэч пазмагаюцца за галоўны трафей, прайграўшыя сустрэнуцца ў паядынку за бронзу. Уваход на ўсе гульні "Фіналу чатырох" свабодны. У вырашальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу мінскі СКА разграміў магілёўскі клуб "Машэка" - 30:20, а ў гульні за бронзу "Мяшкоў Брэст" з такім жа рэзультатам узяў верх над гандбалістамі "Гомеля".

У мінулыя гады ўладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся ўсяго чатыры каманды: "Мяшкоў Брэст", у якога 13 трафеяў, а таксама сталічныя клубы СКА (8 перамог), "Аркатрон" (3) і "Дынама" (2).-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.