Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Грамадскае абмеркаванне змяненняў у правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў стартавала ў Беларусі

26.04.2025 11:04
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 года нумар 972", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, праектам пастановы прадугледжана: аснашчэнне ўсіх транспартных сродкаў тэхнічным сродкам відэафіксацыі, абсталяванне рамянямі бяспекі месцаў для сядзення. Акрамя таго, прапануецца выключыць выпадкі змянення спосабу аплаты пры выкананні перавозкі ў таксі і ўдакладніць пералік выпадкаў, пры якіх пасажыр мае права адмовіцца ад аплаты паездкі ў таксі. Таксама прадугледжваецца змяненне патрабаванняў да вадзіцеляў па наяўнасці стажу і адсутнасці прыцягнення да адказнасці, прадугледжанай Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства транспарту і камунікацый.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 26 красавіка па 5 мая 2025 года.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.