Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Як павіншуюць ветэранаў Брэсцкай вобласці 9 Мая, расказалі ў аблвыканкаме

21.04.2025 12:04
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Захарэвіч расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, як 9 Мая павіншуюць ветэранаў Брэсцкай вобласці.

Паводле апошніх даных афіцыйнай статыстыкі, нагадала Ірына Захарэвіч, у Брэсцкай вобласці налічвалася 96 ветэранаў. "У мінулым годзе  на 9 Мая іх было 124. Крыху больш за 800 асоб, прыраўнаваных да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, налічваецца цяпер у рэгіёне - гэта вязні, блакаднікі і іншыя. У сам дзень святкавання ім будуць уручаны падарункі, сувеніры і медалі 80-годдзя Перамогі. Мы ўсім рэгіёнам прапанавалі, каб уручэнне медалёў ажыццяўлялі навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў, клубаў, цэнтраў", - адзначыла яна.

У Брэсцкай вобласці ветэранаў прыцягваюць да розных праектаў, дзе яны дзеляцца ўспамінамі. Для падрастаючага пакалення, паводле слоў Ірыны Захарэвіч, гэта інфармацыя вельмі каштоўная.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.