Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Катастрофы няма, звычайная сітуацыя". Кіраўнік Мінсельгасхарча аб веснавых замаразках і разліках на ўраджай

19.05.2025 10:05
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінсельгасхарчы не бачаць нейкай катастрофы ў сувязі з майскімі замаразкамі, якія мелі месца ў Беларусі, і лічаць гэта звычайнай сітуацыяй. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, пэўныя пашкоджанні пасеваў ёсць. Але мы гатовы частку пасеваў перасеяць тымі культурамі, якія нам дазволяць, можа, яшчэ ў нейкай ступені даць больш ураджаю, чым планавалі", - сказаў міністр.

"Вялікай катастрофы няма. Гэта звычайная, напэўна, сітуацыя (для кліматычных умоў у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Так, такія гады не кожны год бываюць, з пэўнай перыядычнасцю. Але вялікай небяспекі няма. Гэта звычайная, нармальная работа. Мы гэта разумеем і гатовы да любых умоў надвор'я", - дадаў Юрый Горлаў.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.