Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Конкурс "Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023" стартуе ў Беларусі 16 верасня

11.09.2023 10:09
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс "Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023" стартуе ў Беларусі 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ва ўзросце ад 13 гадоў і да 19 гадоў па стане на 16 верасня. Удзел прадугледжваецца ў індывідуальным і камандным заліках.

Для ўдзелу ў індывідуальным заліку неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале НЦІУ і выканаць заданні. 

Камандны залік прадугледжвае каманднае выкананне заданняў у час цырымоніі ўзнагароджання. Каманда фарміруецца з пяці навучэнцаў, якія прадстаўляюць адну ўстанову адукацыі. У склад каманды могуць уваходзіць толькі тыя навучэнцы, якія прымалі ўдзел у кожным з этапаў індывідуальнага заліку конкурсаў. Для ўдзелу ў камандным заліку ўстанова адукацыі да 19 лістапада павінна накіраваць электронную заяўку шляхам запаўнення спецыяльнай формы.

Пераможцы будуць вызначаны па выніках кожнага этапу індывідуальнага заліку, каманднага заліку, а таксама ўсяго конкурсу ў цэлым. На аснове вынікаў удзельнікаў таксама будуць вызначаны пераможцы намінацый "Лепшы настаўнік" і "Лепшая школа". Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.

Падрабязная інфармацыя аб маючым адбыцца конкурсе, графік правядзення індывідуальнага заліку, а таксама вынікі конкурсу, праведзенага ў 2022 годзе, размешчаны на старонцы конкурсу на сайце НЦІУ.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Еўразійскае патэнтнае ведамства.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.