Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Кубак #1 рэгіёна" па плаванні ўпершыню стартуе ў Брэсце

30.11.2023 10:11

У Брэсце ў Палацы водных відаў спорту з 30 лістапада па 1 снежня ўпершыню міжнародны турнір па плаванні "Кубак #1 рэгіёна". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сакратар спаборніцтваў Алена Лемачко.

У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 500 юных плыўцоў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Гэта спартсмены-навучэнцы з Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, а таксама каманда плыўцоў з Калінінграда. Асабістыя спаборніцтвы пройдуць на кароткай вадзе ў басейне 50 м у трох узроставых групах.

Напярэдадні прайшло апрабаванне вады ўдзельнікамі турніру. Сёння, пасля размінкі, у 11.55 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё з парадам каманд. Спаборніцтвы стартуюць з заплываў на дыстанцыі 50 м брасам і вольным стылем. У праграме першага спаборніцкага дня таксама 100 м батэрфляем і на спіне, 200 м брасам і вольным стылем.

Паводле ўмоў спаборніцтваў, кожны спартсмен можа ўдзельнічаць не больш як у чатырох індывідуальных відах праграмы. Прычым заплывы на дыстанцыі 200 м прадугледжаны толькі для ўдзельнікаў 2009-2010 і 2011-2012 гадоў нараджэння.

Арганізатарам спаборніцтваў выступае Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту пры падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама. Міжнародны турнір па плаванні "Кубак #1 рэгіёна" праводзіцца для папулярызацыі гэтага віду спорту, набыцця вопыту ўдзелу ў спаборніцтвах і выканання спартыўных разрадаў, умацавання і пашырэння дружалюбных сувязей паміж спартсменамі.

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.