Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Камянецкі раён

01.08.2023 10:08

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ "Белавежскі", дзе яму даложаць аб ходзе палявых работ як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. Размова таксама пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і раёна.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з вырошчваннем розных сельскагаспадарчых культур, развіццём малочнай жывёлагадоўлі і будаўніцтвам малочнатаварных комплексаў.

Раней, у нядзелю, кіраўнік дзяржавы з верталёта ацаніў уборку ўраджаю ў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. А ў чацвер, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што гэты тыдзень будзе прысвечаны сельскай гаспадарцы, і правядзе яго кіраўнік дзяржавы на захадзе Беларусі.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.