Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: служыць нашай нацыянальнай ідэі мы ўсе павінны і словам, і справай

31.03.2023 14:03
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служыць нашай нацыянальнай ідэі мы ўсе павінны і словам, і справай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш як чвэрць стагоддзя ў нашай краіне існуе традыцыя штогадовага звароту Прэзідэнта да беларускага народа і Парламента. Гэта своеасаблівы палітычны дыялог, у якім удзельнічаюць усе: Прэзідэнт, урад, кіраўнікі ўсіх узроўняў, дэпутаты, грамадскія арганізацыі і нашы грамадзяне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пытанні, якія ставяцца, датычацца кожнага беларуса, падкрэсліў Прэзідэнт. "Тэмы, якія мы абмяркоўваем, - ад жыцця. У цэнтры рашэнняў, якія прымаем, - імкненне да захавання міру, стварэнне на карысць будучыні Беларусі, сацыяльная справядлівасць. Гэта нашы дэмакратычныя каштоўнасці, сапраўдныя каштоўнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Скажу больш - гэта аснова нашай нацыянальнай ідэі, якую рэльефна вызначыў цяперашні час. І служыць гэтай ідэі павінны мы ўсе і словам, і справай. Асабліва цяпер, калі на планеце становіцца ўсё менш і менш месца для бяспечнага і дастойнага жыцця", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.