Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

МПЗ нагадала аб неабходнасці выплаціць маёмасныя падаткі да 15 лістапада

25.09.2023 11:09
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах нагадала аб неабходнасці выплаціць маёмасныя падаткі да 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.

У гэтым годзе фізічныя асобы даплачваюць падатак на нерухомую маёмасць і зямельны падатак за 2022 год, паколькі ў мінулым годзе яны ўносілі авансавы плацеж у памеры 50 працэнтаў. А транспартны падатак выплачваецца поўнасцю за ўвесь мінулы год.

Паведамленні на выплату падаткаў накіраваны па пошце або ў асабісты кабінет плацельшчыка на партале падатковых органаў.

Калі паведамленне не прыйшло, атрымаць яго або даведацца аб суме падаткаў, якія падлягаюць выплаце, можна некалькімі спосабамі. Першы - зарэгістраваць асабісты кабінет плацельшчыка на партале падатковых органаў і самастойна сфарміраваць паведамленне. Другі - звярнуцца ў падатковы орган і атрымаць копію паведамлення. Трэці - паглядзець у АРІП (меню "Падаткі" па разліковым нумары плацельшчыка (УНП). Даведацца свой УНП можна ў электронным сэрвісе "Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)".-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.