Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На вясенніх канікулах пройдзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

21.03.2025 08:03
На вясенніх канікулах пройдзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ганна Рысявец.

"215 мінскіх школьнікаў адправяцца на розныя пляцоўкі па ўсёй краіне. Горад Мінск прыме ўдзельнікаў з усёй краіны па трох прадметах: хімія, біялогія, руская мова і літаратура", - расказала яна.

Ганна Рысявец таксама дадала, што тэарэтычная частка пройдзе на базе сталічных устаноў адукацыі і Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Для практычнай часткі будуць задзейнічаны пляцоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. "Урачыстае адкрыццё мерапрыемстваў пройдзе 24 сакавіка, вынікі будуць падведзены 28 сакавіка", - падзялілася яна.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.