Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Парамонаў: сімвалічным з'яўляецца правядзенне ХІІ Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі ў Брэсце

29.09.2023 09:09

29 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне ХІІ Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі ў Брэсце з'яўляецца сімвалічным. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА выканаўчы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі "Пародненыя гарады" (Масква) Сяргей Парамонаў на палях форуму, які сёння афіцыйна адкрываецца ў Брэсце.

Напярэдадні прадстаўнікі беларускай і расійскай дэлегацый наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей Парамонаў лічыць важным не забываць аб гераічным мінулым савецкага народа, калі плячо ў плячо ўсе народы братэрскіх рэспублік змагаліся за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асабліва ярка прасочваецца боль страт і пакут народа тут, на брэсцкай зямлі, на мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

Тэма патрыятызму будзе ў ліку іншых закранацца на форуме, асабліва ў час маладзёжнай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў, якая пройдзе ўпершыню. Новы фармат у выглядзе маладзёжнага крыла накіраваны на далучэнне моладзі да пабрацімскага руху.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.