Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пашпарт, пропуск, чорная ручка. Што можна браць з сабой у аўдыторыю на ЦЭ і ЦТ

23.05.2025 14:05
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, што можна браць з сабой у аўдыторыю на ЦЭ і ЦТ.

У першую чаргу ў патэнцыяльнага абітурыента павінен быць з сабой пашпарт і пропуск - гэта асноўнае. Для запаўнення бланкаў абітурыент павінен мець пры сабе чорную геліевую або капілярную ручку. На хімію і фізіку дазваляецца ўзяць з сабой звычайны непраграміруемы калькулятар. Таксама можна браць з сабой ваду, але бутэлька павінна быць без этыкеткі.

Усе сродкі сувязі, якія з'яўляюцца крыніцамі захоўвання, перадачы інфармацыі, забаронены для праносу ў аўдыторыю, дзе праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне. Навушнікі і гадзіннікі таксама забаронены. "Ёсць некаторыя абітурыенты, якія захочуць праверыць, ці працуе сістэма. Не трэба, сістэма працуе, - падкрэсліў Сяргей Пішчоў. - Арганізацыйныя камісіі ў пунктах правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання забяспечаць захоўванне тэлефонаў. У гардэробе будзе выдадзены пэўны нумарок".

Чаму ж чорная ручка? Таму што бланк адказу сканіруецца аўтаматычна ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, і каб сканіраванне адбылося без збояў, неабходна, каб знакі строга адпавядалі прыкладам, якія пазначаны ў бланках адказаў, і каб яны былі чытабельныя, растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.