Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Першы ЦЭ для 11-класнікаў Беларусі пройдзе 14 мая

13.05.2023 12:05
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы цэнтралізаваны экзамен для 11-класнікаў Беларусі пройдзе ўжо 14 мая, паведамляе БЕЛТА.

У нядзелю адбудзецца ЦЭ па рускай і беларускай мовах. Варыянты экзаменацыйных заданняў па аналогіі з заданнямі ЦТ мінулых гадоў засакрэчаны, яны будуць дастаўлены фельд'егерскай службай непасрэдна ў пункты здачы. Такіх па краіне налічваецца 144, за кожным замацаваны пералік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікі якіх цэнтралізавана і ў суправаджэнні педагогаў прыбудуць на экзамен. 

Графікі прыбыцця дзяцей у пункты ЦЭ сфарміраваны. За гадзіну да іспыту выпускнікі ўжо будуць знаходзіцца на пунктах. Экзамен пачнецца для ўсіх у адзін час-у 11.00. Вядома, што дзецям будзе забяспечана псіхалагічнае суправаджэнне.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.