Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Першы вытворчы корпус індустрыяльнага парка ў Баранавічах маюць намер пабудаваць у 2025 годзе

07.07.2023 14:07
7 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Першы вытворчы корпус індустрыяльнага парка ў Баранавічах плануюць пабудаваць у 2025 годзе. Такая інфармацыя прагучала 7 ліпеня ў час рабочай паездкі ў Брэст прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Індустрыяльны парк у Баранавічах будзе філіялам Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка. Для яго падабралі ўчастак плошчай 13 га побач з заводам аўтаматычных ліній. "Мы закончылі перадпраектную дакументацыю, знаходзімся на стадыі праектавання. Да канца года павінны прайсці экспертызу, каб у снежні ўступіць у будаўніча-мантажныя работы па падрыхтоўцы ўчастка. Наступны год знаходзімся ў будаўніча-мантажных работах, каб у 2025 годзе запусціць першы вытворчы корпус. Далей пераходзім на другі-трэці будынкі, лагістычны цэнтр", - сказаў дырэктар Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка Дзмітрый Макарчук.

Праект рэалізуецца за кошт дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і абласнога інавацыйнага фонду.

Індустрыяльны парк у Баранавічах будзе ўяўляць прамысловы інкубатар у фармаце прамысловай гасцініцы. Там змогуць размяшчацца сярэднія і буйныя вытворчасці. У далейшым яны змогуць маштабіравацца. У прыватнасці, пабудаваць уласную вытворчасць можна будзе на спецыяльна зарэзерваваных для гэтага 70 га.

Дзмітрый Макарчук звярнуў увагу, што ўжо на гэтай стадыі патэнцыяльныя рэзідэнты праяўляюць інтарэс да індустрыяльнага парка.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.