Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пінск у 2024 годзе прыме абласны фестываль-кірмаш "Берасцейскія сані"

19.04.2023 17:04
19 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Пінск выбраны сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу "Берасцейскія сані", які пройдзе зімой 2024 года. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Пінскі гарвыканкам.

У Пінску пачалі падрыхтоўку да гэтага маштабнага мерапрыемства. Пінскі гарвыканкам аб'явіў конкурс на стварэнне лагатыпа "Берасцейскіх саней". Арганізатары звяртаюць увагу аўтараў, што ў сваіх работах ім трэба пастарацца адлюстраваць гістарычныя традыцыі Пінскага рэгіёна. Конкурс прадоўжыцца да 18 чэрвеня. Удзельнікам трэба прад'явіць заяўку, каляровае рашэнне лагатыпа на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце, тлумачальную запіску з кароткім апісаннем сваёй ідэі, а таксама згоду ў выпадку перамогі на перадачу выключнага права на выкарыстанне лагатыпа.

Дакументы трэба адпраўляць на адрас: Пінск, пл. Леніна, 7а, кабінет нумар 9, а таксама на электронную пошту centrpinsk@mail.ru з паметкай "Конкурс, лагатып". Конкурсная камісія разгледзіць прадстаўленыя работы і 14 ліпеня падвядзе вынікі. Пераможцу абяцаюць узнагародзіць дыпломам і каштоўным падарункам. 

Фестываль-кірмаш "Берасцейскія сані" ўпершыню правялі ў Брэсце ў студзені 2022 года. Мерапрыемства выклікала цікавасць у жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Яго вырашылі зрабіць традыцыйным і правозіць у розных кутках вобласці. Эстафету сёлета ў студзені прынялі Баранавічы. У горадзе пастараліся зрабіць свой фестываль адрозным ад брэсцкага. На працягу трох дзён пляцоўкі наведалі тысячы людзей. Цяпер гасцей зімовага свята рыхтуецца здзівіць старажытны Пінск.
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.