Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па кіданнях вызначыліся ў Брэсце

08.05.2025 14:05
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце завяршыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Я.М.Шукевіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Разам з беларускімі спартсменамі на турніры выступілі госці з Расіі і Казахстана. Удзельнікі вызначылі лепшых у штурханні ядра, кіданні кап'я, молата і дыска ў чатырох узроставых катэгорыях. Перамогу сярод штурхальнікаў ядра атрымаў Яўген Брыгі, у жанчын лепшы вынік паказала Алена Трус. Спаборніцтвы кап'якідальнікаў выйгралі Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч, у малатабойцаў уладальнікамі залатых узнагарод сталі Юрый Васільчанка і Настасся Каламоец. У кіданні дыска першынствавалі Аляксей Худзякоў і Вольга Грабцэвіч.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.