Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ПВК "Вагнер" праводзіць сумесныя трэніроўкі з Узброенымі Сіламі Беларусі на палігоне Брэсцкі

20.07.2023 14:07

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя Сілы Беларусі прадаўжаюць сумесныя трэніроўкі з байцамі ПВК "Вагнер", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне Брэсцкі.

Як адзначылі ў Мінабароны, ва ўмовах існуючай геапалітычнай абстаноўкі рэальны баявы вопыт, які мае ПВК, - гэта магчымасць прадоўжыць развіваць курс, які беларуская армія ўзяла на мадэрнізацыю, перааснашчэнне і хуткае ўкараненне вопыту сучасных ваенных канфліктаў у праграму падрыхтоўкі.

Усе рашэнні, якія цяпер прымаюцца кіраўніцтвам Міністэрства абароны, ставяць сабе за мэту павышэнне зладжанасці і вывучкі падраздзяленняў Узброеных Сіл у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі беларускай дзяржавы.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.