Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені выраслі на 13,8 працэнта

17.03.2025 14:03
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені 2025 года склалі 113,8 працэнта да ўзроўню студзеня 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 22,2 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,7 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2 працэнта.

Даныя аб рэальных наяўных грашовых даходах прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.