Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Саўмін адобрыў праект міжнароднай тэхдапамогі па ахове лясоў Беларусі

16.05.2025 12:05
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ахова лясоў Беларусі: комплексная  ініцыятыва па забеспячэнні гатоўнасці да прадухілення і рэагавання на пажары на мясцовым узроўні". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 мая 2025 года нумар 263, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Праект адобраны на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў. Каардынацыю і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй праекта забяспечвае Міністэрства лясной гаспадаркі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.