Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сталі вядомы папярэднія вынікі ЦЭ па вучэбных прадметах па выбары

26.05.2025 17:05
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі апублікавала папярэднія вынікі цэнтралізаванага экзамену па вучэбных прадметах па выбары, паведамляе БЕЛТА.

Для праходжання цэнтралізаванага экзамену па вучэбных прадметах па выбары зарэгістраваліся больш за 56,9 тыс. 11-класнікаў (у 2024 годзе іх было больш за 55,6 тыс.). "Вызвалены ад цэнтралізаванага экзамену 478 вучняў, у тым ліку 302 школьнікі, якія навучаюцца дома, 176 пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Для дастаўкі да пунктаў ЦЭ былі задзейнічаны 860 школьных аўтобусаў. Правядзенне цэнтралізаванага экзамену праходзіла ў аўдыторыях у суправаджэнні больш як 8,4 тыс. работнікаў", - праінфармавалі ў ведамстве.

Не прысутнічалі на цэнтралізаваным экзамене 146 чалавек (у 2024 годзе такіх было 149). "Асноўныя прычыны няяўкі аналагічныя мінулагоднім: хвароба, удзел у спартыўных спаборніцтвах. Не дапушчаны ў пункты ЦЭ тры чалавекі з-за адсутнасці пашпарта, у 2024 годзе такіх было два", - дадалі ў міністэрстве.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.