Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі 10 чэрвеня стартуе анлайн-праект "Зарніца"

09.06.2025 16:06
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 10 чэрвеня стартуе праект "Зарніца Online", які арганізуецца Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй (БРПА), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Рыта Арцёмава.

"Праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне і ўсебаковае развіццё дзяцей і падлеткаў. Штогод у ім прымаюць удзел звыш 35 тыс. школьнікаў. Удзельнікі знаёмяцца з асновамі пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, асвойваюць страявыя прыёмы, правілы абыходжання са зброяй, вучацца арганізоўваць турыстычныя паходы і аказваць першую медыцынскую дапамогу", - расказала Рыта Арцёмава.

Паводле яе слоў, з 10 па 16 чэрвеня "Зарніца" будзе праходзіць у анлайн-фармаце, што дазволіць далучыцца да праекта ўсім жадаючым. Заданні будуць размяшчацца ў афіцыйным Telegram-канале БРПА.

"Праграма анлайн-гульні ўключае выкананне розных тэматычных заданняў: ад палявой кухні і разведвальных місій да разгадвання шыфровак, выканання ваенна-патрыятычных песень і падрыхтоўкі баявых лісткоў, - дапоўніла Рыта Арцёмава. - Імёны пераможцаў і прызёраў "Зарніцы Online" будуць вядомы 22 чэрвеня - у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа".-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.