Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі скарэкціравалі пералікі прафесій для падрыхтоўкі рабочых

28.05.2025 15:05
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціравалі пералікі прафесій для падрыхтоўкі рабочых. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве адзначылі, то змяненні абумоўлены пастановай Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 64/26 ад 09.04.2025. Так, згодна з дакументам, з 25 мая 2025 года ўступіла ў сілу карэкціроўка пераліку прафесій. У пералік уключаны новыя прафесіі рабочых: горнавыратавальнік, фларыст, кантролёр размеркавальных электрычных сетак і абсталявання знадворнага асвятлення, машыніст крана вежавага, мантажнік фасадных сістэм, аператар лініі па вытворчасці гідразмацаваных палотнаў, рабочы па гаспадарчым абслугоўванні, лазеншчык і іншыя.

Таксама з пераліку выключаны асобныя прафесіі: санітарка, камплектоўшчык тавараў. У ведамстве растлумачылі, што яны не патрабуюць засваення адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі.  

Акрамя таго, па асобных прафесіях рабочых скарочаны тэрміны прафпадрыхтоўкі. Гэта няня, сястра-гаспадыня, аператар электронна-вылічальных машын, пераводчык малюнкаў, станцыйны рабочы і іншыя.

Дакументам пашыраны дыяпазоны разрадаў для прафпадрыхтоўкі па асобных прафесіях. Гэта дзяжурны па пераездзе - разрады 2-4 (раней толькі 2), машыніст экструдара - разрады 2-4 (раней толькі 2), драбільшчык  - разрады 2,3 (раней толькі 2), рамонтнік гумавых вырабаў - разрады 1-4 (раней толькі 1).
 
У Мінпрацы нагадалі, што наймальнікі пры арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі на вытворчасці абавязаны пасля заканчэння вучобы выдаць работніку пасведчанне аб падрыхтоўцы рабочага. Узор пасведчання зацверджаны пастановай Мінадукацыі.

Таксама ў ведамстве звярнулі ўвагу, што Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы разглядаюць ініцыятывы па выключэнні з пераліку асобных прафесій рабочых (разрадаў работ), для якіх не патрэбна навучанне, а характэрна індывідуальная падрыхтоўка ў працэсе працоўнай дзейнасці (да двух тыдняў).-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.