Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ўбралі больш за 40 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур

07.08.2023 10:08

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбралі больш за 40 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 810,2 тыс. га, або 42,3 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 2,765 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,1 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 310 тыс. га (94,2 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 870,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,1 ц/га.

Лён выцераблены на 30,1 тыс. га, што складае 68,9 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на 404,5 тыс. га.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.