Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні

20.03.2025 15:03
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы памер базавай арэнднай велічыні ўстанавілі ў Беларусі: з 1 красавіка 2025 года яна складзе Br18,77, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Гэты памер базавай арэнднай велічыні ўстаноўлены з улікам індэкса спажывецкіх цэн за 2024 год у адносінах да 2023-га. "Нязначнае павелічэнне БАВ (на 5,7 працэнта) дасць магчымасць прадоўжыць эфектыўна распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і кампенсаваць затраты арэндадаўцаў па аб'ектах арэнды без урону існуючаму ўзроўню дзелавой актыўнасці", - пракаменціравалі ў Дзяржкаммаёмасці.

Было адзначана, што прапанова па змяненні памеру базавай арэнднай велічыні была аднагалосна падтрымана прадпрымальніцкімі структурамі ў рамках грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Дзяржкаммаёмасці.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.