Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ўводзіцца новы парадак работы аўтапарковак і стаянак

27.05.2025 16:05
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ нумар 218, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 3 кастрычніка 2006 года нумар 589 "Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам, у прыватнасці, удакладняюцца ўмовы арганізацыі і ўтрымання аўтапарковак, за карыстанне якімі будзе брацца плата, выключаецца абавязковая ўмова па аснашчэнні платных парковак устройствамі па ўліку часу і разліку платы, а таксама тэхнічнымі сродкамі, што перашкаджаюць выезду транспартнага сродку (ТС) з паркоўкі ў выпадку неўнясення платы.

Указам вызначаюцца катэгорыі транспартных сродкаў, плата за паркоўку якіх не бярэцца. Да іх аднесены ТС аператыўнага прызначэння, а таксама што выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, аказання медыцынскай дапамогі (у тым ліку хуткай меддапамогі), нацыянальнага аператара паштовай сувязі і іншыя.

Аўтамабільныя паркоўкі, размешчаныя на рынках, каля гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, застаюцца бясплатнымі.

Указ накіраваны на змяншэнне транспартнай і экалагічнай нагрузкі на цэнтральныя часткі гарадоў, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання парковачнай прасторы і плацежнай дысцыпліны аўтаўладальнікаў у частцы карыстання паркоўкамі.

Парадак работы аўтамабільных парковак і стаянак, а таксама спагнання платы за іх будзе вызначаны Саветам Міністраў.

Нормы ўказа ў частцы ўвядзення новага парадку работы аўтапарковак і стаянак уступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.