Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі завяршылася цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні

06.06.2025 09:06
У Беларусі завяршылася цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні, паведамляе БЕЛТА.

5 чэрвеня прайшло цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве. "Колькасць зарэгістраваных на ЦТ склала 30,9 тыс. абітурыентаў, прынялі ўдзел - 29,2 тыс. Найбольш папулярныя прадметы ў абітурыентаў сёння - фізіка (12,8 тыс.), гісторыя Беларусі (7,3 тыс.), хімія (5,8 тыс.)", - праінфармавалі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Па выніках праведзенага ЦТ пяць чалавек не змаглі прадоўжыць тэсціраванне па медыцынскіх паказаннях. З аўдыторый былі выдалены чатыры абітурыенты за наяўнасць мабільнага тэлефона.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.