Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У трох раёнах Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў, ва ўсіх астатніх - абмежаванні

22.04.2025 12:04
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох раёнах Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў, ва ўсіх астатніх - абмежаванні. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Забароны ўведзены на тэрыторыі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

На тэрыторыі астатніх раёнаў краіны ўведзены абмежаванні.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў,а таксама праз Telegram-бот "Лес.Забарона". Інфармацыю можна ўдакладніць і ў мясцовых лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.