Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Унесены змяненні ў правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў

20.05.2025 10:05
Унесены змяненні ў правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 мая 2025 года нумар 267, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пастанова распрацавана ў мэтах аб'яднання намаганняў дзяржавы, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян для навядзення парадку на зямлі, паляпшэння экалогіі, фарміравання эстэтыкі населеных пунктаў на ўсёй тэрыторыі краіны.

Пастановай уносяцца змяненні ў правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія прадугледжваюць канкрэтызацыю патрабаванняў да забеспячэння належнага ўтрымання зямель агульнага карыстання, а таксама зямельнага ўчастка, прадастаўленага для абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, тэрыторый, замацаваных за грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання.

Для тэрыторый індывідуальнай забудовы і тэрыторый, замацаваных за грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання, устанаўліваюцца: абавязак па падтрыманні ў тэхнічна спраўным стане будынкаў, збудаванняў, гаспадарчых пабудоў і агародж, абавязак утрымання будаўнічых матэрыялаў на тэрыторыі зямельнага ўчастка ў складзеным стане і неабходнасць скошвання газонаў пры вышыні травянога покрыва больш як 20 см, прыбірання тэрыторый ад будаўнічага і выпадковага смецця, уборкі сухой расліннасці.

Таксама рэгламентуюцца межы пасадкі насаджэнняў (дрэў, кустоў) прымяняльна да сумежных зямельных участкаў.

Адносна зямель агульнага карыстання ў выпадку стаянкі на прыдамавых тэрыторыях транспартнага сродку за грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі замацоўваецца абавязак забяспечваць своечасовае прыбіранне тэрыторыі ад снегу на адлегласці не менш як 1 м ад пакінутага транспартнага сродку. Таксама дапаўняюцца функцыі спецыялізаваных арганізацый па азеляненні і прадугледжваецца зацвярджэнне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі планаў мерапрыемстваў па выяўленні і ліквідацыі месц утварэння сухой расліннасці.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.