Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ВНУ Беларусі сёння завяршаюць прыём дакументаў на платнае аддзяленне

09.08.2023 09:08

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установы вышэйшай адукацыі Беларусі сёння завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на платнае аддзяленне, паведамляе БЕЛТА.

Абітурыенты, якія хочуць паступіць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і не здаюць уступныя іспыты, змогуць падаць дакументы да 18.00. На дзень даўжэй - па 10 жніўня - будуць прымаць дакументы ў абітурыентаў, якія жадаюць паступіць на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях. Залічэнне гэтай катэгорыі абітурыентаў пройдзе па 11 жніўня.

З 15 лістапада па 5 снежня сельскагаспадарчыя ВНУ прымуць дакументы ў абітурыентаў, якія паступаюць на платную завочную форму атрымання адукацыі. Залічэнне ў гэтым выпадку пройдзе па 20 снежня.-0-

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.