Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выстава БЕЛТА "Мяжа паміж жыццём і смерцю" адкрылася на чыгуначным вакзале ў Брэсце

11.04.2023 09:04
11 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава БЕЛТА "Мяжа паміж жыццём і смерцю" адкрылася на вакзале чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя ўстаноўлена ў цэнтральнай зале чакання. Тут спецыяльна для праекта Беларускага тэлеграфнага агенцтва работнікі вакзала пераставілі лаўкі, каб наведвальнікам было зручна перамяшчацца паміж стэндамі з фатаграфіямі. Усяго прадстаўлена больш за сто здымкаў, якія адлюстроўваюць усю глыбіню, боль і трагедыю міграцыйнага крызісу, што ўзнік на беларуска-польскай граніцы.

Умоўна выставу можна падзяліць на некалькі частак. Падборка здымкаў з гаворачай назвай "Адзін дзень з жыцця лагера для бежанцаў" паказвае, у якіх умовах даводзілася месяцамі жыць падманутым і абяздоленым людзям. Вялікі раздзел прысвечаны дзецям, чые пакуты трапілі ў аб'ектывы фотакамер. Асобна размешчаны планшэты з перасцерагальнай паметкай "18+". На гэтых фатаграфіях можна ўбачыць целы бежанцаў, знойдзеныя на беларускім баку граніцы.

Выстава "Мяжа паміж жыццём і смерцю" на чыгуначным вакзале ў Брэсце будзе экспанавацца па 17 красавіка. Праект праходзіць пры падтрымцы Цэнтра "Сістэмная праваабарона". Выстава ўжо была прадстаўлена ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, на чыгуначным вакзале Мінска, у будынку Нацыянальнага аэрапорта.

 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.