Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Харчовая бяспека Беларусі значна ўмацавалася

04.05.2023 09:05
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За апошнія дзесяцігоддзі харчовая бяспека Беларусі значна ўмацавалася. Аб гэтым сведчаць даныя даследаванняў Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

За апошнія тры дзесяцігоддзі Беларусь істотна нарасціла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, адзначылі ў ведамстве. "Пагалоўе жывёлы і птушкі павялічылася ў 1,7 раза, у 1,5 раза прыбавілі па малаку, у 1,6 раза выраслі аб'ёмы збожжавых і зернебабовых культур", - прывялі даныя даследавання ў Мінэканомікі.

Паляпшаюцца і якасныя паказчыкі работы ў галіне: у 1,9 раза выраслі сярэднія ўдоі малака, у 1,7 раза - прыбаўленні ў вазе свіней, у 1,8 раза - ураджайнасць цукровых буракоў, агародніны і бульбы - у 1,6 і ў 1,4 раза.

Як вынік, беларусы з вялікім запасам забяспечваюць сябе асноўнымі прадуктамі.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.