Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму

25.04.2025 18:04
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br462,58.

У ведамстве адзначылі, што гэта на 3,3 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, якія дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2025 года.

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ.-0-
 
Усе навіны
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.