Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Мінску падвялі вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

06.05.2025 14:05

26 красавіка ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У студыю былі запрошаны аўтары найлепшых 63 дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых ад абласных і г. Мінска арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, у трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў. Усяго прынялі ўдзел больш за чатыры з паловай тысячы адораных дзяцей з усіх куткоў краіны.

У кожнай узроставай катэгорыі былі вызначаны пераможца і па два ўдзельнікі, якія занялі другое і трэцяе месцы. Усе без выключэння канкурсанты атрымалі прызы ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «БЕЛАРУСБАНК», грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын», Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, таварыства з абмежаванай адказнасцю «ГРЫНрозніца».

Першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях занялі: Уладзіслаў Юркевіч (Гомельская вобласць), Павел Глінскі (Мінская вобласць), Сафія Гаражан (Брэсцкая вобласць).

 
все новости
© БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.